Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў Ліцэі БДУ, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны разам пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і зьбіраецца зьяжджаць з Масквы ў Эўропу. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як зразумець, калі трэба эміграваць? Як кантактаваць з расейцамі пасьля 24 лютага? Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску
Наш ІнстаграмІ ТэлеграмЦіўцерПоследние выпуски
Смотреть все