Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для музея пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці зацікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР. Каб пасля вайны стварыць
Алена Аладава — знакамітая дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея, якая літаральна па крупінках збірала калекцыю для музея пасля Другой сусветнай вайны. Яна з маладосці зацікавілася мастацтвам, пісала пра яго ў перыёдыку, была экскурсаводам, а ў выніку ператварылася ў самага ўплывовага мастацкага функцыянера БССР. Каб пасля вайны стварыць і ўзбагаціць якаснымі творамі новы музей, разрабаваны падчас вайны, Аладава разам з калектывам прыкладала велізарныя намаганні: вяла перамовы і задобрывала калекцыянераў, адпраўлялася ў экспедыцыі па Беларусі, пераканала спявачку Лідзію Русланаву прадаць сваю цудоўную калекцыю менавіта ў Мінск і атрымала мянушку Беларускі Траццякоў. Пра тое, чым адметная асоба Аладавай і як яна занава стварала мастацкі музей, у чарговым выпуску падкаста «Пашпарт грамадзяніна» расказвае даследчык Зміцер Моніч.