Пра Канстанціна Астрожскага ў Беларусі ведаюць найперш як пра героя бітвы пад Оршай і геніяльнага палкаводца, які атрымаў больш за 60 перамог. Але ж на самой справе ў несумненна таленавітага ваеначальніка іх было значна менш. І ў той жа час у гетмана налічваецца шэраг гучных і лёсавызначальных паразаў. Аднак ёсць іншы сюжэт, якім Астрожскія
Пра Канстанціна Астрожскага ў Беларусі ведаюць найперш як пра героя бітвы пад Оршай і геніяльнага палкаводца, які атрымаў больш за 60 перамог. Але ж на самой справе ў несумненна таленавітага ваеначальніка іх было значна менш. І ў той жа час у гетмана налічваецца шэраг гучных і лёсавызначальных паразаў. Аднак ёсць іншы сюжэт, якім Астрожскія ў 16 ст. сталі для нашай гістарычнай перспектывы вельмі важнымі. Пра лёс адной з самых цікавых постацей беларускіх зямель мы распавядзём сёння разам з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.